Народнае пасольства Беларусі ў Эстоніі
Па дадзеных на жнівень 2020 года, у Эстонскай рэспубліцы афіцыйна зарэгістравана больш за 600 беларусаў. У статыстыцы не ўлічаны грамадзяне, якія не сталі на консульскі ўлік, а таксама дзеці беларусаў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Эстоніі. Таму агульная колькасць на парадак больш.
Актыўныя беларускія суполкі знаходзяцца ў Таліне і Тарту.
На цяперашні момант, у Эстоніі дзейнічае афіцыйная некамерцыйная арганізацыя “Valgevene Maja”.
У Эстоніі ўжо даўно існуюць лакальныя задзіночанні беларусаў, якія займаюцца культурнымі, адукацыйнымі, эканамічнымі, турыстычнымі праектамі. Але сапраўднае аб’яднанне адбылося летам 2020 года, калі беларусы з’ядналіся ў імкненні да сумленных, празрыстых выбараў, барацьбе за вызваленне палітычных зняволеных, дэмакратыю ў роднай Беларусі.
Больш за 650 беларусаў прынялі ўдзел у выбарах прэзідэнта 9 жніўня 2020 года Таліне.
Сфальсіфікаваныя выбары сталі аб’яднальнай кропкай для сотняў беларусаў Эстоніі: дыяспара атрымала рэальныя абрысы, наладзіліся кантакты адзно з адным.
Аб беларусах у Эстоніі і аб іх акцыях пісалі і распавядалі такія СМІ, як Postimees, ERR, Delfi, радыё Raadio4, а таксама тэлебачанне ETVPluss, TV1 і TV3.
Сфарміраваная арганізацыйная структура беларускай дыяспары паслужыць якаснай асновай для далейшых праектаў у палітыцы, эканоміцы, культуры, міжнародных адносінах і наладжванні сувязяў Эстоніі з новай Беларуссю.
У дадзены момант, асноўнымі кірункамі дзейнасці дыяспары з’яўляюцца:
- інфармаванне аб эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі;
- прасоўванне мовы, культуры і звычаяў Беларусі;
- каардынацыя аказання дапамогі нашым суграмадзянам на тэрыторыі Эстоніі.
Задачай Народнай Амбасады з’яўляецца прадстаўленне інтарэсаў вольнай Беларусі і беларусаў, якія пражываюць або нядаўна прыбылі ў Эстонскую Рэспубліку, забеспячэнне іх усімі актуальнымі звесткамі, а таксама інфармаванне эстонскай грамадскасці аб сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку кантакты з міністэрствамі Эстонскай Рэспублікі, зносіны са СМІ, а таксама правядзенне рознага роду акцый, пікетаў і імпрэз.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці: www.valgevenemaja.ee
telegram «Беларусы ў Эстоніі»: https://t.me/eestiby
telegram для сувязі з Народнай Амбасадай: @by_est